Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Вяртанне да вытокау

Дата: 20 февраля 2020 в 10:29, Обновлено 20 февраля 2020 в 11:03
746 просмотров

Ужо не адзін дзясятак гадоў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей  “Спадчына”, які мае статус народнага музея і з’яўляецца школьным цэнтрам па захаванні духоўна- культурных традыцый беларускага народа.  15 лютага (у шосты школьны дзень) музей аб’яднаў вучняў і настаўнікаў розных школ горада Барысава (школы №2, №3, №8, №11, №16), апантаных беларускай культурай, на этнаграфічным квэст-марафоне “Вяртанне да вытокаў”.

          Падставай для правядзення мерапрыемтсва паслужыла штогадовае святкаванне  21 лютага  Міжнароднароднага дня роднай мовы. А наша родная мова – гэта мова беларуская. Таксама 2020 год, як і два папярэднія гады, праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Малая радзіма – гэта ў кожнага свой куточак Беларусі, з роднымі мясцінамі, сямейнымі традыцыямі, памяццю продкаў. І менавіта  беларуская этнаграфія  знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа: паходжаннем, мовай,  побытам і культурнымі традыцыямі нашых продкаў, нашымі каранямі і вытокамі.

          Урачыстае адкрыццё мерапрыемства пачалося з выступлення ансамбля цымбалістаў “Надзея” (кіраўнік Бахматава А.С., канцэртмайстар Сегень І.П.) ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў”.

          Затым частка каманд адправіліся праходзіць квэст, які складаўся з міні-экскурсіі па музеі “Спадчына”, правядзення  віктарыны “Ой, бліны, бліночкі мае…” і частавання ўдзельнікаў  такой традыцыйнай стравай беларусаў, як бліны, майстар-класа па пляценні з нітак  лялек-абярэгаў, гульні “Прыгажосць роднага слова”.

          Пакуль адны каманды праходзілі квэст, вучні другіх каманд прымалі актыўны ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”. Затым каманды памяняліся  відамі дзейнасці.

          Беларускія песні ў выкананні ўдзельнікаў школьнага фальклорнага гуртка “Спадчына” (кіраўнік Чарняк В.В.) надалі мерапрыемству святочны каларыт і самабытнасць.

          Па завяршэнні этнаграфічнага квэст-марафона “Вяртанне да вытокаў” усе каманды атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а каманды-пераможцы ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп” былі ўзнагароджаны дыпломамі.

          Месяц люты ў Мінскай вобласці адзначаны акцыяй  “29 добрых спраў”. Праведзенае мерапрыемства спрыяла далучэнню маладога пакалення да  культурных традыцый свайго народа, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. А значыць, зроблена яшчэ адна добрая справа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.